Гімн БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» з кадрамі з Марша Еднасці ў Мінску 6 верасня / Беларусь :: Мая Беларусь :: разная политота :: Марш :: страны :: БЧБ (Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, Бело-Красно-Белый Флаг,) :: БНР :: разное

#Мая Беларусь БНР БЧБ Беларусь Марш удалённое разная политота 

Гімн БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» з кадрамі з Марша Еднасці ў Мінску 6 верасня



Подробнее
Гімн БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» (Ваярскі марш) з кадрамі з Марша Еднасці ў Мінску 6 верасня,Music,выборы,выбары,прэзідэнт,президент,комаровка,лукашэнка,лукашенко,бабарико,бабарыка,беларусь,минск,тихановский,тихановская,разгоны,протесты,солидарность,политика,провокации,цепкало,цапкала,сымбаль,пагоня,symbal.by,менск,мінск,радзіма,краіна,БНР,бел-чырвона-белы,сцяг,бело-красно-белый,флаг,страна для жизни,родина,2020,жыве беларусь,стоп таракан,пераможам,палітыка,ярмошына,ціханоўскі,no pasaran,психоз,край вольных,край дужых,шос,подарки,сувениры,машерова 18,машэрава 18,крама,магазин,Гімн у MP3-версіі пампуйце тут: https://t.me/symbalby/3462 Гімн Беларускай Народнай Рэспублікі «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» з кадрамі @Onliner з Марша Еднасці ў Мінску 6 верасня. Гісторыя гімна: 30 кастрычніка 1919 г. быў апублікаваны верш Макара Краўцова «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», музыку да яго напісаў кампазітар і хормайстар Уладзімір Тэраўскі. Верш Макара Краўцова, вядомы таксама пад назвай «Ваярскі марш». Гэты гімн БНР з пэўнымі цэнзурнымі праўкамі па першым часе дазвалялася выконваць і ў БССР, але нядоўга. Пазней Тэраўскага арыштуюць і расстраляюць у 1938-м, Краўцова закатуюць у турме на год пазней. Больш за 70 гадоў твор гучаў толькі ў эміграцыі. На Радзіме пра марш згадалі ўжо ў 1991 годзе — Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч, Рыгор Барадулін высоўвалі яго на дзяржаўны гімн, але прапанова не прайшла. Падрабязную гісторыю гэтага твора чытайце тут: https://symbal.by/karaoke-himny-bnr/ Тэкст: Макар Краўцоў Музыка: Уладзімір Тэраўскі Мы выйдзем шчыльнымі радамі На вольны родны свой прастор. Хай воля вечна будзе з намі, А гвалту мы дамо адпор! Няхай жыве магутны, смелы Наш беларускі вольны дух. Штандар наш бел-чырвона-белы, Пакрый сабой народны рух! На бой! За шчасце і за волю Народу слаўнага свайго! Браты, цярпелі мы даволі, На бой — усе да аднаго! Імя і сілу беларуса Няхай пачуе й убачыць той, Хто смее нам нясці прымусы І першы выкліча на бой. Браты, да шчасця мы падходзім: Хай гром грыміць яшчэ мацней! У крывавых муках мы народзім Жыццё Рэспублікі сваей! Марш запісаны ў межах музычнага праекта «Белы легіён». Аўтарская аранжыроўка і запіс музыкі зроблены ў Празе кампазітарам і музыкам Аляксандрам Ясінскім. Аўтар ідэі і падрыхтоўкі — кіраўнік «Спеўнага сходу» Сяржук Доўгушаў. «Белы легіён» прэзентаваў альбом беларускіх вайсковых песняў. Зборнік складаецца з 19 твораў, сярод якіх культавыя беларускія песні, гімны і беларускамоўны варыянт песні «Воины Света» гурта «Ляпис Трубецкой»: https://youtu.be/zvlZ7qbOAvk Ініцыятары праекта: Сяргей Бульба (Чыслаў), заснавальнік і кіраўнік Белага легіёну, грамадскі дзеяч, Зміцер Сасноўскі, стваральнік і кіраўнік гурта «Стары Ольса», ветэран Белага легіёну. Сайт праекта: https://www.biely.org/ Ютуб-канал Белага легіёну: https://youtube.com/channel/UCrfP15WCuRHSXfRe51udF-w/ Спампаваць альбом: MP3: https://bit.ly/2BO0MgF WAV: https://bit.ly/2CqZKHq Змест: 1. Мы на маршы (невядомы легіянер), 2. Нёман (А. Астрэйка, Н. Сакалоўскі), 3. Воіны Ранку (С. Міхалок, пераклад З. Сасноўскі), 4. Марш Белага Легіёну/Трымайся Маці (невядомы легіянер, 1993 г.; у скарочаным выглядзе выконвае гурт «Дзецюкі»), 5. Сонца нам дапаможа (Л. Вольскі, З. Вайцюшкевіч), 6. За Радзіму, за герояў (ХІХ ст., пераклад А. Чумакоў, З. Сасноўскі), 7. Гімн Белага Легіёну (А. Мікус), 8. Воран (А. Забаронак), 9. Развітанне/Бывай мой родны кут (У. Лойка, М. Іваноў), 10. Армейская сям’я (С. Макей), 11. Мы выйдзем шчыльнымі радамі (1918 г., У. Тэраўскі, М. Краўцоў), 12. Літвін («Стары Ольса»), 13. Спеў Тодара (Тодар Кашкурэвіч), 14. Пагоня (М. Багдановіч, М. Куліковіч-Шчаглоў), 15. Чакай, матуля (С. Макей, Н. Захарэвіч), 16. У гушчарах (М. Куліковіч-Шчаглоў, Н. Арсеннева), 17. Я сын таго краю (А. Змагар, А. Мельнікаў). Дадатак: 18. Шыхт зважай (версія невядомага легіянера, жывы гук), 19. Гімн Белага легіёну (2003 г., А. Мікус). Зварот да слухачоў ад аўтараў праекта: Краіна гэта не тэрыторыя. Гэта нават не глеба ці тоны золата ў яе нацбанку. Сапраўднае золата краіны гэта людзі – і неба над імі. Бо без неба над галавою людзям няма чым дыхаць і куды імкнуцца. Толькі яно дае нам сапраўднае пачуццё свабоды і яднае нас усіх. Мы доўга жылі пад хмарным. Можа нават занадта доўга. Але гэтае лета нарэшце дае нам шанец адчуць: як гэта – штодня бачыць блакіт і дыхаць ім напоўніцу да скону. Еднасць ідзе з неба – і дае сілы перамагаць усё. Толькі свабода дазволіць нам з гонарам быць беларусамі. Музыка гэтага альбому поўная свабоды – і сапраўднай Беларусі. Яна – соль нашага неба і зямлі. А мы – альбо паміж імі – альбо нідзе. Выбар цяпер – за намі ўсімі. І што б ні здарылася – беларускае неба чакае нас заўжды. А можа раптам і на зямлі пажывем яшчэ – бо яна ласкавая і прыгожая. Найлепшая ў свеце. Наша. Адна на ўсіх. Толькі яе вызваліць трэба. І ніхто гэтага не зробіць апроч нас. Просім падпісацца на нашыя сацсеткі, дзе мы шчыра расказваем праўду: https://instagram.com/symbalby/ https://facebook.com/symbalby/ https://t.me/symbalby https://twitter.com/symbalby https://vk.com/symbal_by https://ok.ru/symbalby https://youtube.com/symbalbybelarus https://tiktok.com/@symbalby
Мая Беларусь,разное,БНР,БЧБ,Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, Бело-Красно-Белый Флаг,,Беларусь,страны,Марш,удалённое,разная политота
Еще на тему
Развернуть
Не политота. Беларуская Народная Республика и её официальный Бело-красно-белый флаг - неоспоримый исторический факт нашей страны.
Gadfly Gadfly 07.09.202018:46 ответить ссылка -3.0
Только зарегистрированные и активированные пользователи могут добавлять комментарии.
Похожие темы

Похожие посты
С декабря 1941 г. существовали нормативные предписания, которые регулировали деятельность народных школ. Учебный процесс в школах имел прогерманскую направленность. В каждом классе вывешивался портрет Гитлера, украшенный с двух сторон бело-красно-белыми лентами. Обязательным приветствием были слова
подробнее»

политика,политические новости, шутки и мемы Беларусь страны Мая Беларусь разное все плохо БЧБ,Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, Бело-Красно-Белый Флаг, переписывание истории это точно не панорама разная политота

С декабря 1941 г. существовали нормативные предписания, которые регулировали деятельность народных школ. Учебный процесс в школах имел прогерманскую направленность. В каждом классе вывешивался портрет Гитлера, украшенный с двух сторон бело-красно-белыми лентами. Обязательным приветствием были слова
belarus, minsk. Protests PEREMEN - changings