Вітаем цябе, шаноўны беларус, на тэрыторыі беларускага фэндому Реактара. Тут ты можаш дапамагчы разьвіцьцю нашае супольнасьці сваіма пастамі. Калі хочаш дапамагчы разьвіцьцю #Маёй Беларусі, пішы мадэратару тэга: S0n_0f-a-Tzeentch
Мая Беларусь
Подписчиков: 152 Сообщений: 819 Рейтинг постов: 22,144.0Lavon Volski Відэа #Мая Беларусь разная политота
LAVON VOLSKI – Беларусь не Лукашэнка!
Китай Беларусская область Беларусь все плохо #Мая Беларусь разная политота колониализм
Тым часам у Беларусі ўсходнім каляніялізмам запахла
3 ліпеня #Мая Беларусь разная политота Гісторыя Беларусі парад Беларусь
Са сьвятам!
Але ёсьць нюанс:
Пагаворым пра асаблівасьці 3 ліпеня ў гісторыі Беларусі. А таксама аб сёньняшнім блядзкам цырку, што адбываецца ў краіне.
У гісторыі Менску 3 ліпеня - гэта якаясьці зачараваная на вайсковыя падзеі дата:
1655 — маскоўскія войскі ўзялі Менск падчас вайны 1654–1667 гг. Горад быў спустошаны.
1660 — войскі Рэчы Паспалітай вызвалілі ад маскоўскага войска горад Менск і тэрыторыю да ракі Бярэзіны.
1944 — вызваленьне Менску Чырвонай Арміяй ад нацысцкай акупацыі.
Апошняя дата пры Лукашэнкі стала сьвяткавацца як Дзень Незалежнасьці краіны. Абрана была па рэзультатам рэфэрэндуму 1996-года, які адзначаўся як сфальсыфікаваны. Дагэтуль Дзень Незалежнасьці адзначалі 27 ліпеня, у дзень прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі. Якую адносіну да незалежнасьці мае 3 ліпеня нават дзяржаўная ідэялёгія ня можа даць дакладнага адказу. Ды й самае сьвята ў сучаснае беларускае супольнасьці, так кажам, ня вельмі прыжылося.
"За тры дзесяцігодзьдзі знаходжаньня Лукашэнкі ва ўладзе Дзень вызваленьня Менску так і не стаў сапраўдным Днём незалежнасьці Беларусі", лічыць гісторык Аляксандар Фрыдман.
24 лістапада 1996 году адбыўся Рэспубліканскі рэфэрэндум, які шмат у чым вызначыў наступны аўтарытарны вэктар разьвіцьця Беларусі. На рэфэрэндум, вынікі якога не былі прызнаны заходнімі краінамі, былі вынесены сем пытаньняў, а найбольшую падтрымку, паводле афіцыйных зьвестак, атрымала прапанова прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі аб пераносе Дня незалежнасьці з 27 ліпеня на 3 ліпеня. За яго аддалі свае галасы больш за 88% удзельнікаў рэфэрэндуму.
У наступным 1997 годзе Дзень незалежнасьці (Дзень Рэспублікі) упершыню адзначаўся 3 ліпеня - у ”дзень вызваленьня Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне” ў 1944 годзе. Так Дзень Рэспублікі, які не мае прамых адносін да ўзьнікненьня незалежнай беларускай дзяржавы ў 1991 годзе, прыйшоў на зьмену Дню незалежнасьці, які да 1996 году адзначаўся ў дзень прыняцьця Вярхоўным Саветам БССР Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце ў 1990 годзе.
Перанос Дня незалежнасьці меў для Лукашэнкі прынцыповае значэньне й стаў важным этапам на шляху ліквідацыі дэмакратычнай спадчыны Беларусі пачатку 1990-х і вяртаньня да савецкіх традыцый. На гэты шлях дыктатар устаў адразу пасьля перамогі на выбарах 1994 году. Яшчэ 14 мая 1995 году Лукашэнка правёў свой першы рэфэрэндум, па выніках якога ненавісная яму дзяржаўная сымболіка (нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг і герб ”Пагоня”) былі заменены на крыху мадыфікаваныя сымбалі БССР, расейская мова набыла статус дзяржаўнай, а ў Беларусі зьявілася новае дзяржаўнае сьвята - ”Дзень Дзяржаўнага сьцяга, Дзяржаўнага герба й Дзяржаўнага гімна”, якое адзначаецца кожную другую нядзелю траўня (настолькі сьвята, што амаль ўсё сваё жыцьцё пра яго ня ведаў :D).
У 1997 годзе да ліку дзяржаўных сьвят дадаўся ”Дзень яднаньня народаў Беларусі й Расеі”, а ”Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь” 15 сакавіка пасьля кардынальнай зьмены асноўнага закона ў 1996 годзе хоць і захаваў свой статус дзяржаўнага сьвята, але страціў сваё значэньне, перастаўшы быць непрацоўным днём. Апошняя на дадзены момант зьмена ў каноне дзяржаўных сьвятаў Беларусі адбылася ў 2021 годзе, калі беларускія ўлады, кіруючыся прыкладам пуцінскай Расеі, вынайшлі свой ”Дзень народнага адзінства” і вырашылі адзначаць яго 17 верасьня - у гадавіну ўварваньня Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Ўкраіну ў 1939 годзе, якія тады былі ў складзе Польшчы па вынікам Рыжскага міру пасьля Савецка-Польскае вайны. Якая гісторыя сьвята 3 ліпеня? Ці стаў ён за дзесяцігодзьдзі кіраваньня Лукашэнкам паўнавартасным ”Днём незалежнасьці”? І як ён адзначаецца ў 2024 годзе?
Дзень вызваленьня Менску
Гісторыя гэтага так званага Дня Рэспублікі фактычна пачалася з пастановы ЦК КП(б)Б ад 22 траўня 1945, якой партыйнае кіраўніцтва вырашыла ўрачыста адзначыць першую гадавіну вызваленьня беларускай сталіцы 3 ліпеня 1944 году й правесьці яе як ”усенароднае сьвята Перамогі й вызваленьня беларускага народа ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Натхняльнікам урачыстасьці выступіў тагачасны першы сакратар ЦК КП(б)Б - у гады вайны па сумяшчальніцтве кіраўнік Беларускага штаба партызанскага руху - Панцеляймон Панамарэнка.
Урачыстае сьвяткаваньне 3 ліпеня ня стала, аднак, традыцыяй: ужо напрыканцы 1940-х гг. гэты дзень адышоў на другі плян і да канца 1960-х адыгрываў хутчэй другарадную ролю ў афіцыйнай беларускай савецкай культуры памяці. Дадзеная асаблівасьць тлумачыцца прахалодным стаўленьнем Крамля да ”Вялікай Айчыннай вайны”, якая ў часы Ёсіфа Сталіна й Мікіты Хрушчова ня мела вызначальнага прапагандысцкага значэньня, а галоўнае савецкае ваеннае сьвята ”Дзень Перамогі” 9 Мая ў гэтыя гады нават не зьяўлялася непрацоўным днём.
Сытуацыя ў корані зьмянілася пасьля прыходу да ўлады былога франтавіка Леаніда Брэжнева, пры якім ”Дзень Перамогі” стаў культавым савецкім сьвятам, а ”Вялікая Айчынная вайна” набыла статус найважнейшай падзеі савецкай гісторыі. У БССР, дзе з 1956 да 1980 гг. ва ўладзе знаходзілася т.зв. ”партызанская фракцыя” на чале з Кірылам Мазуравым, а потым Пятром Машэравым, новыя павевы з Масквы былі ўспрынятыя з энтузыязмам. Менавіта пры Машэраве за Беларусьсю канчатковы замацаваўся вобраз ”партызанскай рэспублікі”, а сам першы сакратар унёс важкі ўклад у мэмарыялізацыю вайны й папулярызацыю ведаў аб ёй.
Дзень 3 ліпеня прыцягнуў да сябе ўвагу ў 1969 годзе, калі ў БССР адзначалася дваццаць пятая гадавіна вызваленьня рэспублікі, і асабліва празь пяць гадоў, калі Менску нарэшце было прысвоена званьне ”Горад-Герой”. У 1970-е й 1980-е сьвята 3 ліпеня хаця й было шырока вядома ў рэспубліцы, але пры гэтым усё ж заставалася ў першую чаргу сталічным сьвятам — свайго роду ”днём горада”, да якога пакаленьні мянчан ставіліся з падкрэсьленым трапятаньнем і шчырай сымпатыяй.
”Дзень Рэспублікі”
У тым ліку дзякуючы гэтаму, а таксама з-за таго, што ўсьведамленьне фундамэнтальнага значэньня дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце ў шырокіх пластах грамадзтва адсутнічала, перанос Дня незалежнасьці на 3 ліпеня не сустрэў у постсавецкай і ўсё яшчэ вельмі савецкай па сваім духу Беларусі сурʼёзнага супраціву. Сам Дзень незалежнасьці 27 ліпеня да сярэдзіны 1990-х так і не пасьпеў укараніцца ў сьвядомасьці беларусаў: у другой палове 1990-х гг. дэмакратычныя сілы яшчэ праводзілі ў гэты дзень акцыі пратэсту супраць рэжыму Лукашэнкі, але й яны паступова сышлі на нішто.
Аляксандар Лукашэнка рэгулярна падкрэсьлівае, што 3 ліпеня зьяўляецца ключавым днём беларускага палітычнага календара й сапраўдным Днём незалежнасьці. Ва ўмовах прапагандысцкай інструмэнталізацыі вайны, на якую пасьля пратэстаў 2020 году робяць стаўку беларускія ўлады, гэтая тэндэнцыя за апошнія гады толькі ўзмацнілася.
У 2024 годзе ”Дзень Незалежнасьці” мае для Лукашэнкі й зусім асаблівае значэньне й з гэтай прычыны будзе адзначаны пампезна. Беларускі кіраўнік разумее, што 80-годзьдзе вызваленьня Беларусі стане са значнай доляй верагоднасьці апошняй круглай датай, якую ён застане на чале Беларусі. 3 ліпеня зьяўляецца, акрамя таго, пралёгам да дзьвюх іншых знакавых падзеяў, якія чакаюць Лукашэнку ў 2024 годзе: 20 ліпеня ён адзначыць трыццацігодзьдзе свайго знаходжаньня на прэзыдэнцкай пасадзе, а ў канцы жніўня яму споўніцца семдзесят гадоў.
Фота з сёньняшняга парада, ну калгасная крынжатына. Падабаную дзіч гадоў 5-6 таму ганялі па маёму роднаму гораду на 9 траўня, толькі там была сцэнка тыпа партызаны ды ваякі едуць і крычаць.
Акрамя таго на парадзе ўпершыню былі паказаны іранскія «Шахеды». Дроны-камікадзэ падаваліся як "айчынная распрацоўка". На кадрах можна пабачыць, што дроны маюць маркіроўку "Качэўнік" і "Герань-2". А цягнуць іх якіясьці кітайскія клоны Toyota Hilux:
Беларусь #Мая Беларусь разная политота Минск Блядский цирк парад все плохо Могилёв
Гэта ўжо амаль што КНДР
У сталіцы Беларусі сёньня прайшоў дзіцячы вайсковы парад. Зладзілі яго ўлады Партызанскага раёну. У мерапрыемстве ўдзельнічалі выхаванцы дзіцячых садкоў. Прымала парад намесьніца кіраўніка адміністрацыі раёна Людміла Філіповіч, а камандаваў парадам хлопчык у міліцэйскай форме на электрамабілі.
Дзеці прадстаўлялі ўсе роды войскаў і падразьдзяленьняў міліцыі. Удзельнікаў апранулі ў тым ліку ў форму АМАП. Парад атрымаў назву «Нашчадкі Перамогі» і быў прымеркаваны да 3 ліпеня.
Дажылі, блядзь. Дзіцячыя вайсковыя парады. З малых гадоў рыхтуюць рэжымнае мяса.
Дапоўнена: Гэта ўжо ня першы такі парад. Дагэтуль падобны парад (таксама з выхаванцамі дзіцячых садкоў) сладзілі ў Магілёве:
На 9 траўня гэтага году ў Магілёве правялі дзіцячы парад, удзел у якім прынялі 250 дзецяў. Пры чым бацькі распавядалі меснаму выданьню МагілёўАнляйн, што ”хлопцы вельмі хваляваліся перад адказным мерапрыемствам, бо за доўга да падзеі праходзілі шматлікія рэпэтыцыі — малых вучылі чаканіць крок і маршаваць, як сапраўдных вайскоўцаў.
Дзеці прымерылі форму розных родаў войскаў: ваенных маракоў, лётчыкаў, пяхотнікаў, разьведчыкаў, дэсантнікаў."
https://nashaniva.com/346175/
https://mogilev.online/2024/05/09/296973.html